6 кастрычніка па народным календары імяніны ў Андрэя, Івана, Інакенція, Іраіды, Мікалая, Пятра, Раісы. У гэты дзень у гонар печнікоў пяклі абрадавыя пірагі-налівушкі – аладкі з жытняй мукі з бульбай. Адварвалі бульбу, таўклі яе, змешвалі з яйкам і малаком, а потым налівалі таўчонку на сырую аладку. Такія пірагі сімвалізавалі працу печніка.
Былі такія прыкметы: калі шмат жалудоў упала з дуба, то налета будзе добры ўраджай зерня; калі дзень туманны, то наступны год будзе ўраджайным.