Ордэнам Маці ўганаруюць жыхарку Дрыбінскага раёна за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.
Гэта Кацыярына Леанідаўна Сцяпанава, аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства "ЧэрнеўкаАгра".
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 242 жыхаркі ўсіх абласцей Беларусі і Мінска.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, фінансавага і банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў навукі і адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных аб'яднанняў і хатнія гаспадыні.