3 кастрычніка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Васіля, Івана, Іларыёна, Міхала, Алега, Таццяны, Хведара. У гэты дзень у нашых продкаў адзначалася свята млынароў. Людзі адносілі ім розныя прысмакі: хлеб, гародніну, мёд.
3 кастрычніка нашы продкі назіралі за ветрам. Былі такія прыкметы: дзьме паўночны вецер – да сцюжы; паўднёвы – да цяпла; заходні – да макроцця; усходні – да добрага, але халаднаватага надвор'я.