2 кастрычніка па народным календары імяніны ў Аляксея, Гаўрылы, Георгія, Давіда, Зосіма, Ігара, Канстанціна, Макара, Марыі, Мікалая, Трафіма, Хведара. З гэтага дня пачыналася так званая "пчалiная дзевяцiна", якая доўжылася з 2 па 10 кастрычнiка. У гэты час збіралі мёд, ставілі вуллі ў склеп і кожны дзень стараліся з'ядаць па маленькай лыжцы гэтага карыснага прадукту.
Прыкмецілі: калі вецер з поўдня – будзе добры ўраджай зімовага хлеба на наступны год.