30 верасня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Веры, Змітра, Зіновія, Івана, Іллі, Ірыны, Любові, Мірона, Надзеі, Нікадзіма, Паўла, Серафіма, Соф'і. Па старадаўняй традыцыі сёння належала паплакаць аб родных і блізкіх. Потым моладзь збіралася на вечарыны, дзяўчаты шапталі на каханне, на замужжа.
Была прыкмета: калі раніцай гэтага дня пахмурна – надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе добрым.