23 верасня па народным календары імяніны ў Андрэя, Васіля, Гаўрылы, Глеба, Яўгена, Івана, Клімента, Канстанціна, Мікалая, Паўла, Пятра, Сямёна, Таццяны. У гэтую пару малыя і дарослыя адпраўляліся ў лес, каб назапасіць для ежы рабіну, якая пасля першых замаразкаў станавілася саладзейшаю. Чырвоны колер ягад звязваў гэта дрэва ў народнай свядомасці з ахоўнай магіяй. Яе выкарыстоўвалі таксама ў вясельным абрадзе для аховы жывёлы.
Былі такія прыкметы: калі на рабіне шмат ягад, то восень будзе вільготнай, а зіма суровай, калі вецер сёння дзьме з захаду, то будзе дождж, а калі з усходу – будзе пахмурна.