22 верасня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Ганны, Апанаса, Васіля, Рыгора, Змітра, Захара, Восіпа, Мікіты, Сяргея. Дзень восеньскага раўнадзенства. Нашы продкі працягвалі святкаваць Багач. Акрамя гэтага віншавалі маладых маці і абавязкова ўшаноўвалі павітух, бо гэты дзень лічылі іхным днём.
Былі такія прыкметы: калі сёння не пачалося бабіна лета, то яшчэ доўга не будзе цяплець; калі з вішні не апала лісце, то замаразкі будуць не хутка.