21 верасня па народным календары імяніны ў Георгія, Івана, Марыі. Багач, Багатнік, Малая Прачыстая. У гэты дзень адзначалася адно з найстаражытнейшых і найболей важных свят, якое завяршала сельскагаспадарчы цыкл. Багачом называўся кошык са збожжам, у сярэдзіну якога ўстаўлялі свечку. З гэтым кошыкам сяляне абыходзілі двары, грукаліся ў кожную хату, зазіралі нават у гумно. У час абыходу спявалі дажынкавыя і восеньскія песні.
Назіралі на Багача і за жывёлай, прыкмячалі: калі пасля 21 верасня быдла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. Была такая прыкмета: калі сёння добрае надвор'е, то і ўся восень павінна быць такой.