20 верасня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Андрэя, Васіля, Рыгора, Яўгена, Івана, Ільва, Лукі, Макара, Міхала, Мікалая, Пятра, Сцяпана. Раней у гэты час пачынаўся гандаль рэпчатай цыбуляй. Гэта гародніна грала важную ролю ў харчаванні, ёй таксама прыпісвалі гаючую сілу: "цыбуля ды лазня – усім кіруюць", "цыбуля з часныком родныя браты".
Была такая прыкмета: калі на цыбулі шмат шалупіння, то маразы зімой будуць моцныя.