1 верасня па народным календары імяніны ў Андрэя, Мікалая, Цімоха, Тэклі. У гэты дзень лічылася, што прыйшоў час убіраць буракі. Іх вельмі цанілі, лічылі, што яны лечаць ад хвароб. Нашы продкі прыкмецілі, што 1 верасня часта дзьме цёплы паўднёвы вецер, які так і звалі – цяпляк. Казалі: "Бацечка поўдзень пусціў вецер на авёс-даўгарост".
Былі такія прыкметы: якое надвор'е сёння, такім яно будзе цэлую восень; туман з раніцы прарочыў снежную зіму; калі вецер дзьме поўдня, то ўраджай аўса будзе багаты.