25 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Антона, Аркадзя, Васіля, Вісарыёна, Вячаслава, Германа, Змітра, Аўхіма, Іван, Іллі, Лявона, Мацея, Міхала, Мікалая, Памфіла, Пятра, Савы, Сяргея, Сцяпана, Хведара, Якава. У некаторых месцах Беларусі сяляне казалі, што з гэтага дня пачыналася так званая "чарвівая нядзеля": пасеяны хлеб, прыкмецілі, дае "чарвівую муку", з якой немагчыма вывесці казурак.
Былі такія прыкметы: калі ў гэты дзень дажджліва – "бабіна лета" будзе кароткім; цёплае і яснае надвор'е – будзе шмат белых грыбоў.