23 жніўня па народным календары імяніны ў Апанаса, Вячаслава, Лаўрэна, Рамана. Гаспадарчыя работы ў гэты час змянялі адна адну, і селянін ужо выпраўляўся малоць новае збожжа.
Людзі прыкмецілі: калі ў гэты дзень вада ціхая, то і восень будзе ціхая, і зіма не віхурная, а калі моцная спякота або моцныя дажджы, то будзе так усю восень.