22 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксея, Антона, Рыгора, Змітра, Івана, Ірыны, Лявона, Макара, Маргарыты, Марыі, Мацея, Пятра, Самуіла, Юльяна, Якава, Якуба. Большая частка работ у полі, як правіла, да гэтага тэрміну была выканана. Падступала восеньская прахалода, што адлюстравалася ў прыказках: "Пасля Мацея мужык на полі не пацее" і "Мацей непагадзь падпускае". Як раз у гэты час сяляне пачыналі рыхтавацца да восеньскіх кірмашоў.
На гэты дзень былі такія прыкметы: калі надвор'е кепскае, то наступны год будзе неўрадлівым; калі днём на небе бачны месяц, то наступныя дні жніўня будуць спякотнымі.