20 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Антона, Апанаса, Васіля, Змітра, Івана, Мітрафана, Міхала, Ніканора, Пятра, Пімена, Сцяпана. У гэты дзень з мёдам, яблыкамі і пірагамі людзі наведвалі хворых суседзяў, спяшаліся ў бальніцы, у сірочыя прытулкі. Бо абавязкова трэба было на Пімена абмыць, накарміць хворага, пакінуць няшчасным і бяздольным пачастункі ды падарункі.
Былі такія прыкметы: калі буслы ўжо ўлятаюць у цёплыя краі, то восень будзе ранняй і халоднай; калі на рацэ бачна пену, то хутка пойдуць дажджы; вясёлка раніцай да дажджлівага надвор'я.