16 жніўня па народным календары імяніны ў Антона, Вячаслава, Івана, Ісака, Кузьмы, Мікалая. У старыя часы гэты дзень называлі Антон Віхравей, або Ісак Маліннік. Лічылася, што ў гэты час трэба збіраць лясную маліну і арэхі.
Былі такія прыкметы: "Які Віхравей, такі і кастрычнік". А таксама: "На Ісака паўднёвы вецер – зіма будзе снежная".