15 жніўня па народным календары імяніны ў Васіля, Івана, Кірылы, Платона, Рамана, Сцяпана, Тараса, Хведара. Да гэтага часу ў лугах вырастала атава – "другое сена", таму гэты дзень называўся Сцяпан-сенавал. Сяляне касілі атаву, заканчвалі сенакосныя працы.
Была такая прыкмета: які Сцяпанаў дзень і наступныя за ім дні, такім будзе і верасень.