14 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Змітра, Лявона, Соф'і, Цімоха, Хведара. Макавей (Макава, Першы Спас, Мядовы Спас). У гэта дзень адзначаўся мядовы, альбо першы Спас – старажытнае свята земляробчага календара, прымеркаванае да часу выспявання садавіны і гародніны. 14 жніўня – свята пчаляроў. "На першы Спас заломвай соты". З гэтага дня дазвалялася есцi мёд новага збору. Па народнай традыцыi ў гэты дзень абавязкова дапамагалі ўдовам і сіротам.
Былі такія прыкметы: дажджлівы дзень сёння азначае, што ўвесь верасень будзе дажджлівым; калі сёння дзьме моцны вецер, то зіма будзе марозная і снежная.