12 жніўня па народным календары імяніны ў Анатоля, Ангеліны, Валянціна, Германа, Івана, Лукі, Максіма, Паўла. У старыя часы гэты дзень называлі Сiла (Iван-воін). Калі да гэтага дня паспявалі скончыць жніво, гаварылі, што карысна пачаць сяўбу новага хлеба: "Хто на Сілу жыта пасее – у таго на хлеб надзея". Івану-воіну, які таксама прыпадае на гэты дзень, маліліся, каб адшукаць скрадзеныя рэчы і коней і каб пакараць злодзеяў.
Былі такія прыкметы: калі ідзе дождж, то дажджы будуць у бліжэйшыя дні; калі лётае шмат павуціння, то жнівень будзе сонечным; задуха і шмат насякомых – надвор'е будзе дажджлівым.