11 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Анатоля, Веніяміна, Канстанціна, Кузьмы, Міхала, Мікалая, Рамана, Серафіма. У старыя часы гэты дзень называлі Іван Калінавік, Іван Каліннік. Гэта быў дзень збору каліны ды журавін. Таксама ў гэты дзень вілі вянкі.
Была такая прыкмета: калi ранiцай 11 жніўня не будзе маразоў, то 5 верасня не замарозiць. Цёплы Каліннік абяцаў захаванасць ячменяў і аўсоў.