5 жніўня па народным календары імяніны ў Андрэя, Ганны, Апалінара, Віталя, Міхала, Трафіма, Хведара, Феафіла. На Трафіма збіралі маліну і каліну, сушылі, пяклі пірагі. 5 жніўня ў сялян быў адзін клопат – каб не стаяла праца, доўга спаць не выпадала, таму гэты дзень называўся яшчэ Трафім-бессань.
Былі такія прыкметы: навальніца 5 жніўня – на доўгую і цёплую восень; вячэрні туман казаў нашым продкам пра тое, што да канца жніўня будзе цёпла; калі на небе шмат зор, то будуць дажджы.