4 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксея, Карнілы, Марыі, Міхала. Раней гэты дзень называлі Марыя-ягадніца, бо ў старыя часы з гэтага часу пачыналі актыўна збіраць чорную і чырвоную парэчкі, чарніцы. Таксама нашы продкі лічылі, што ўжо можна збіраць і сушыць на зіму цыбулю.
Былі такія прыкметы: калі 4 жніўня навальніца – сена будзе шмат; калі ў гародзе шмат слімакоў, то некалькі дзён будуць дажджы; калі шмат павуціння, а павукоў не відно, то таксама будуць дажджы.