За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагародзяць Марыну Уладзіміраўну Собалеву, якая працуе паштальёнам у Расна.
Паводле ўказу ад 1 жніўня ордэн Маці атрымаюць 110 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Яны заняты ў розных галінах – работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер, аб'ектаў гандлю і сувязі, банкаў і падатковай інспекцыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.