2 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Апанаса, Рыгора, Аўхіма, Іван, Іллі, Кастуся, Кузьмы, Лявона, Мікалая, Пятра, Савы, Сяргея, Ціхана, Хведара. У старыя часы – Дзень Іллі. Яго ўспрымалі як мяжу паміж летам і восенню: "Ілля жніво пачынае, а лета канчае". 2 жніўня – свята навальніц, лічылася нормай, калі ў гэты дзень ішоў дождж: "Ілля наробіць гнілля". Нашы продкі ў гэты час праводзілі зажынкі – свята пачатку жніва. Прыносілі з сабой у поле хлеб і сыр, якія клалі на першую зжатую жменю жыта, пакрываючы яе ручніком. Потым гэта ўсё заносілі дадому і ладзілі святочны стол.
Былі такія прыкметы: калі пойдзе дождж, то ўвесь жнівень будзе дажджлівы; калі надвор'е сухое, то спёка прастаіць шэсць тыдняў; доўгі гром – да непагадзі. У некаторых мясцінах таксама лічылі, што ў гэты дзень у хату нельга пускаць катоў і сабак, бо яны могуць завабіць да жылля маланку.