31 ліпеня па народным календары імяніны ў Апанаса, Емяльяна, Івана, Кузьмы, Лявона, Мірона, Сцяпана. У гэты дзень развітваліся з ліпенем: складалі сярпы, тапілі лазні і парыліся, сабраўшы ў венікі салому. Прыходзіла пара першых варэнняў ды саленняў.
Былі такія прыкметы: якое сёння надвор'е, такой будзе і ўся восень; калі лісце на верхавіне бярозы пачало жаўцець, то восень будзе ранняй; калі дразды ўсё яшчэ пяюць, то восень будзе позняй.