30 ліпеня па народным календары імяніны ў Веранікі, Лазара, Леаніда, Маргарыты, Марыны. У гэты дзень сяляне працягвалі жаць. Паводле народных павер'яў у гэты час па небе ходзяць сполахі – сухія маланкі-паланіцы. Глядзець на святло маланак забаранялася, бо гэта лічылася небяспечным для здароўя.
Лічылася, што якое надвор'е сёння і ў наступныя тры дні, такой і восень будзе.