28 ліпеня па народным календары імяніны ў Васіля, Уладзіміра і Пятра. У старыя часы жанчыны святкавалі дзень "Маці Уліты", якую шанавалі як сваю заступніцу. Жанчынам дазвалялася адпачываць. Увогуле ў поле ў гэты дзень лепей было не хадзіць, бо людзі верылі, што там гуляе нячысцік.
Былі такія прыкметы: калі ліпа пажаўцела, то восень будзе ранняй; калі прайшоў дождж, а пасля яго няма вясёлкі, то ў жніўні будзе шмат ясных дзён; калі конікі гучна стракочуць, то хутка будзе моцная жара.