24 ліпеня па народным календары імяніны ў Аркадзя, Алены, Льва, Вольгі. На лугі і палі ў гэты дзень звычайна выходзілі ўсёй вёскай. Нехта займаўся нарыхтоўкай сена, а іншыя збіралі грыбы ў лесе. 24 ліпеня спяшаліся прыбраць жыта і сабраць сена ў копы, бо надвор'е ў гэты перыяд раней часта было дажджлівае.
У некаторых мясцінах былі такія прыкметы: калі сустракаецца шмат павуціння, то будзе дождж, але калі на павуцінні шмат павукоў, то бліжэйшае надвор'е будзе сухім; калі шмат расы на траве, то памідоры і агуркі не ўродзяцца; калі шмат заедзі (машкары), то будзе добры ўраджай грыбоў.