21 ліпеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Змітра, Мікалая, Пракопа, Хведара. Гэты дзень у старыя часы называўся Пракоп Жніўнік. З Пракопа пачыналася гарачая пара. У некаторых раёнах ужо касілі, праводзілі зажынкі. Людзі лічылі: "Калі на Пракопа чарніцы паспяваюць, то паспела жыта, і багаты ўраджай будзе". Таксама ў гэты дзень актыўна нарыхтоўвалі кармы для жывёл.
Былі такія прыкметы: калі пчолы сёння кусучыя, будзе засуха; калі сёння маладзік (новолуние), то па надвор'і можна сказаць, якім будзе жнівень.