20 ліпеня па народным календары імяніны ў Акакія, Германа, Еўдакіі, Еўфрасінні, Лук'яна, Паўла, Сяргея, Фамы. У гэты дзень сяляне зубрылі сярпы, рыхтаваліся да жніва, тачылі косы. Так і казалі: "Час прыйшоў у поле спіну гнуць, кланяцца жыту-маці".
Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень ідзе дождж, то зацягнецца надоўга і будзе вельмі шкодны для ўраджаю.