19 ліпеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Анатоля, Андрэя, Антона, Архіпа, Валянціна, Васіля, Віктара, Аўхіма, Інакенція, Лук'яна, Марфы, Ульяны, Хведара. У некаторых мясцінах у гэты дзень дом прыбіралі мужчыны, а жанчын не дапускалі ні да якой хатняй працы.
У гэты дзень, назіраючы за прыродай, вызначалі, ці мокрай будзе восень. Існавалі таксама такія прыкметы: калі раніцай 19 ліпеня прайсціся басанож па расе, то ўвесь год здаровым будзеш.