18 ліпеня па народным календары імяніны ў Агніі, Ганны, Апанаса, Барбары, Варвары, Васіля, Генадзя, Лізаветы, Сяргея, Сцяпана, Стэхвана. Па народных павер'ях, было "месяцавым святам". У паселішчах увечары выходзілі глядзець на "гулянне" месяца. Калі месяц пры ўзыходзе сваім быў бачны, то здавалася, што ён быццам перабягаў з месца на месца або змяняў свой колер і хаваўся за аблокі. "Гулянне" месяца абяцала добрыя ўраджаі, казалі: "Добрыя гульні месяца – добры ўраджай і ўборка яго".
Былі такія прыкметы: калі месяц вельмі добра бачны, то ў бліжэйшыя дні будзе сухое і добрае надвор'е.