30 чэрвеня па народным календары імяніны ў Восіпа, Кірыла, Максіма, Мікіты, Палагеі, Савелія. Нашы продкі казалі, што на дзень прарока Манулы сонца застойваецца, гэта значыць, марудзіцца ў зеніце. У даўнія часы людзі лічылі, што ў апошні чэрвеньскі дзень бывае марыва, якое ў моцную спякоту паднімаецца выпарэннем ад зямлі, вагаецца і выклікае ў людзей мроі.
Былі такія прыкметы: калі ўсход яркі, ураджай будзе багатым; вячэрняя вясёлка азначае добрае надвор'е назаўтра; чырвоны захад сонца – чакайце ветраў і непагадзі.