24 чэрвеня па народным календары імяніны ў Варнавы, Ахрэма і Марыі. У старыя часы людзі верылі, што гэта дзень цудаў, чараўнікоў і вядзьмарства. Таму забаранялася ірваць траву, бо лічылі, што па ёй апоўдні качаецца невядомая сіла, якую нельга турбаваць і якая праз траву можа перадаць чалавеку ліха.
Былі такія прыкметы: на Варнаву ні ў якім разе нельга ірваць траву; таксама нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень нячыстая сіла спутвае хамуты і лейцы, таму з імі трэба было быць вельмі асцярожнымі. Была яшчэ такая прыкмета: калі ў гэты дзень туман стаіць, то будзе шмат грыбоў.