23 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Андрэя, Ганны, Антаніны, Васіля, Герасіма, Івана, Іллі, Інакенція, Кузьмы, Макара, Мікалая, Паўла, Сымона, Цімоха. Нашы продкі лічылі, што сёння любыя знакі і прыкметы не абяцаюць нічога добрага. Казалі, што шчаслівая тая вёска, дзе ніводнаму чалавеку нічога не здасца ў гэты дзень. "На Цімафея знакі – да галоднага года".
Былі такія прыкметы: калі на таку заўважылі мышэй, то год будзе галодным; калі дзень сухі – ураджай будзе няўдалым; калі ў поле прыходзілі ваўкі – будзе падзеж быдла.