21 чэрвеня па народным календары імяніны ў Васіля, Яфрэма (Ахрэма), Канстанціна, Паўла, Хведара (Тодара). Хведар (Тодар) Калодзежнік. "На Тодара раса – лета сухое і ўраджайнае". Людзі наймалі ў гэты дзень калодзежнікаў, якія капалі і чысцілі студні. Капальнікі вечарам прыкмячалі месца, дзе пар з зямлі моцна ўздымаўся, і пакідалі там патэльні, перакульваючы іх. На другі дзень, калі сонца за поўдзень пакоціцца, патэльні здымалі. Так правяралі тры разы: на тым месцы, дзе была вільготная ўсярэдзіне патэльня, капалі калодзеж.
У старыя часы людзі верылі, што сабраныя сёння травы – гаючыя (лячэбныя), а загаданыя сёння жаданні – збудуцца.