20 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Ганны, Багдана, Барыса, Валянціны, Васіля, Уладзіміра, Рыгора, Зінаіды, Івана, Максіма, Марыі, Міхаіла, Мікалая, Паўла, Пятра, Тараса, Хведара. Менавіта з 20 чэрвеня людзі, нарэшце, пачыналі хадзіць на вадаёмы і купацца – да гэтага дня было нельга, бо лічылася, што злыя духі могуць пацягнуць чалавека пад ваду.
У гэты дзень нашы продкі прыкмецілі, што калі ідзе дождж – будзе дрэнны наліў коласа; цёплы дзень – да добрага ўраджаю; грыміць гром – непагадзь надоўга.