19 чэрвеня па народным календары імяніны ў Георгія, Аўхіма, Ларыёна, Ёны, Сусаны, Тэклі. У старыя часы дзень называўся Ларыён-прапольнік. З гэтага дня звычайна пачыналася праполка палёў і гародаў. Казалі: "Прыйшоў Ларыён – благую траву з поля вон". У народзе лічылі, калі 19 чэрвеня пустазелле не вырваць, то ў будучыні прыйдзецца ўвесь час з ім змагацца.
Былі прыкметы: калі на Ларыёна яснае і цёплае надвор'е, то зерне ўродзіцца; калі дзень Ларыёна выпадае на поўню (поўны Месяц), то змагацца з пустазеллем бессэнсоўна.