17 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Апанаса, Валерыя, Елізара, Яна, Кірыла, Лявона, Марыі, Марка, Марфы, Мяфодзія, Мітрафана, Назара, Мікалая, Пятра, Соф'і. Раней, калі лета выдавалася гарачае, на Мітрафана гукалі паўднёвы вецер і прасілі яго прыгнаць дождж, а ў дажджлівы час прасілі, каб вецер разагнаў хмары. З гэтага дня пачыналі вывозіць гной на паравое поле, а таксама сеялі лён і грэчку.
Былі такія прыкметы: паўночны вецер на Мітрафана прадказваў кепскае надвор'е; калі ўжо паспелі суніцы (земляніка), то пара сеяць грэчку. Таксама нашы продкі лічылі, што ад сённяшняга дня лён пачынае расці на ўсю моц.