12 чэрвеня па народным календары імяніны ў Васіля, Ісака, Ніканора. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень гадзюкі і вужы ватагамі поўзаюць па лясах. У старыя часы казалі так: "На Ісака адбываюцца змяіныя вяселлі". Верылі, калі 12 чэрвеня ўкусіць змяя – ні адзін шаптун не зможа загаварыць. На гародзе ў гэты дзень саджалі бабы і фасолю.
Сёння забаранялася стрыгчыся, плесці, вязаць, вышываць, а таксама працаваць на зямлі, бо яна ў гэты дзень лічылася імянінніцай, якую нельга турбаваць. Таксама нельга было купацца – русалкі могуць уцягнуць.