11 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аляксандры, Андрэя, Багдана, Яна, Лукі, Марыі, Фаіны, Хвядота. Як казалі ў народзе, "Хвядосся-каласяніца – жыта каласіцца". У гэты дзень быдлу давалі хлебны корм, каб яно лепш пладзілася. З дня Хвядоссі дзецям дазвалялася качацца на арэлях: да гэтага гэта строга забаранялася – лічылася, што такая забава можа занепакоіць зямлю, якая выношвае ўраджай.
Былі такія прыкметы: стаіць туман – будзе нізкі ўраджай хлеба; жыта закаласілася – будзе шмат грыбоў.