аўт, 7.07.2020
USD2.43|EUR2.75|RUB3.40
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Магілёўцы хочуць ведаць, як рамантуюцца гісторыка-культурныя каштоўнасці

16.09.2014 – 14:44 | 254

Адпаведны зварот на адрас гарадской улады падпісалі 24 грамадзяніны.

Нагодай для звароту паслужыў прыняты магілёўскімі чыноўнікамі план на 2014 год, у адпаведнасці з якім у горадзе павінна быць адрамантавана 5 аб’ектаў, якія ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасць.

У дадзеным выпадку гутарка ідзе пра дом №17 па завулку Камісарыяцкаму, дамы №15 і №17 па вуліцы Першамайскай, дом №33 па вуліцы Піянерскай і дом №10 па завулку Пажарнаму.

Грамадзяне адзначаюць, што прайшло ўжо больш за паўгады, аднак рамонтныя працы на некаторых аб’ектах так і не пачаліся. Людзі не выключаюць, што план чыноўнікаў можа насіць выключна дэкларатыўны характар, і рамонт на вызначаных 5 аб’ектах не будзе скончаны ў тэрмін.

Трэба адзначыць, што ініцыявала калектыўны зварот газета “НАШ Магілёў”, якая на дадзены момант праводзіць інфармацыйную кампанію “Захаваем стары Магілёў”.

spring96.org