Па народным календары 20 студзеня імяніны ў Апанаса, Васіля, Яна. Лічыўся "лянівым днем", таму што ніякую працу не робяць. Перад ежай нашы продкі пілі абавязкова хрышчэнскую ваду, каб быць здаровымі ўвесь год.
Ад гэтага дня і да Масленіцы пачынаўся мясаед – можна было ўжываць тлустыя стравы.
У нашых продкаў былі такія прыкметы: яснае надвор'е – лета будзе сухім; дзень снежны і пахмурны – будзе багаты ўраджай; завіруха – на Масленку будзе снегапад.