15 студзеня па народным календары імяніны ў Васіля, Кузьмы, Марка, Мадэста, Пятра, Серафіма, Сяргея, Сільвестра, Ульяны. Лічылася "курыным святам". У гэты дзень не елі яйкі і курыцу – у куратнік вешалі "курынага бога". У паўднёвых раёнах гэта быў чорны камень з дзірачкай пасярэдзіне. У некаторых месцах – лапаць.
Былі такія прыкметы: калі ў месяца вострыя рогі – надвор'е будзе ветраным, калі крутыя – маразы, калі ля дома лётаюць сарокі – ідзе завіруха.