12 студзеня па народным календары імяніны ў Давіда, Язэпа (Іосіфа), Ірыны, Макара, Марыі, Якава. Раней у гэты дзень рэзалі свінняў. У некаторых мясцінах варажылі па свіной печані ці селязёнцы пра тое, якой будзе зіма. У гэты час былі халады: "Зімовая Анісся хусткай твар зачыняе", "Да дня Аніссі халады над зямлёй павіслі".
Некаторыя нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень нічога нельга падымаць з зямлі, бо можна атрымаць псуту (порчу).