11 студзеня па народным календары імяніны ў Ганны, Варвары, Георгія, Еўфрасінні, Івана, Марка, Матроны, Наталлі. Гэты дзень нашы продкі прысвячалі дзецям – імкнуліся зберагчы іх ад усялякіх бед, болю і слёз. У некаторых мясцінах у двары разводзілі вогнішча, каб спаліць у ім хваробы і няшчасці.
У калядным цыкле гэты дзень лічыўся асабліва ўдалым для варажбы.
Былі такія прыкметы: калі вецер з поўначы, а неба яснае – будуць маразы, калі вечарам на захадзе з'явіцца ясная паласа – хутка адліга.