Раней па народным календары 8 студзеня называлі Зімнім Пакроўчыкам, Маладзёнамі або Бабінамі. Гулялі свята спавівальных бабак і парадзіх – "бабіны кашы". Варылі кашу і пяклі аладкі, жанчыны наведвалі бабку, якая "прымала" ці "бабіла" дзіця, унукі вазілі яе на санках ад хаты да хаты, дзе бабу частавалі.
Таксама ў гэты дзень прынята было наведваць сваіх бабуль, гасцяваць у іх.