28 снежня па народным календары імяніны ў Паўла, Сцяпана, Трыфана. У гэты дзень была такая традыцыя: ранкам гаспадары выносілі распаленыя вуглі ў вядры і ставілі ці высыпалі пасярод гароду ў снег. Так нашы продкі адганялі ад хаты ўсялякае ліха.
Існавала і такая прыкмета: "Іней на дрэвах – да ўраджаю аўса". Па надвор'ю на 28 снежня прадказвалі надвор'е на сакавік.