26 снежня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Аркадзя, Арсеня, Арэста, Васіля, Гаўрылы, Германа, Емяльяна, Івана, Мікалая, Настассі, Рыгора, Уладзіміра, Якуба, Яўгена. Раней у гэты дзень выконвалі абрад, які быў накіраваны на абарону хаты ад бяды і няшчасцяў: гаспадыня павінна была ўторкнуць серп, а гаспадар – сякеру ў парог хаты.
Былі такія прыкметы: з гэтага дня назіралі за надвор'ем 12 содняў (сутак) – лічылі, што кожны дзень пакажа надвор'е аднаго месяца наступнага года.