За нараджэнне і выхаванне пяці і болей дзяцей дзвюх жанчын з Горацкага раёна ўзнагародзяць ордэнам Маці. Адпаведнае рашэнне было прынята 21 снежня.
Узнагароду атрымаюць:
- Ганна Пятроўна Андросiк, хатняя гаспадыня з Горак.
- Тамара Вiктараўна Цуп, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага акцыянернага таварыства "Горы" Горацкага раёна.