суб, 25.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар. 19 снежня – Мікола

19.12.2021 – 14:08 | 667

19 снежня па народным календары – Мікола-­зімовы. У народзе лічылі, што менавіта Мікола выступае пачынальнікам сапраўднай зімы: "да Міколы няма зімы ніколі".

Некалі ў гэты дзень праводзілі Мікольшчыну – свята свечкі. Гаспадар, які меў мікольскую свечку, частаваў "братчыкаў" півам і брагай. Затым запаленую свечку пераносілі ў іншую хату, дзе яна захоўвалася да наступнага года.